Дзень роднай мовы

21.02.2023

У Дзень роднай мовы ў ДУА"Пагарэльцаўская сярэдняя школа" з вучнямі 8,9,11 класаў праведзена літаратурная гасцёўня "Гучы мацней, беларускае слова!"Падчас мерапрыемства навучэнцы дэкламавалі вершы беларускіх класікаў, зачытвалі ўрыўкі з празаічных твораў пісьменнікаў -юбіляраў.Мерапрыемства садзейнічала выхаванню любові да роднай мовы,гонару за айчынную літаратурную спадчыну.

Вучні 5-7класаў прынялі ўдзел у квэсце "Сцяжынкамі роднай мовы", каторы прадугледжваў выкананне заданняў на кемлівасць і эрудыцыю. Навучэнцы працавалі калектыўна, праяўляючы зацікаўленасць і інтарэс. Асноўнай умоваў дня ў школе стаў дэвіз "Гавары са мой па-беларуску!"Мерапрыемства дапамагло ўспомніць асноўныя правілы беларускай мовы, папоўніць слоўнікавы запас новымі беларускімі словамі, звярнуць увагу на вусную народную творчасць у выглядзе загадак і прыказак,а таксама пазнаёміцца з літаратурнымі выслоўямі пра нашу мову.

У пачатковых класах прайшло пазакласнае мерапрыемства " Гаворым па-беларуску , прысвечанае Дню роднай мовы. Вучні разгадвалі крыжаванку, адказвалі на пытанні, працавалі перакладчыками, пашырылі свой слоўнікавы запас.

Ещё в этом разделе